Уладыкі - 28.05.1863 - Канстанцін Каліноўскі і паўстаньне 1863-1864 га (sitios de interés)

Descripción del sitio

get_img?ImageId=13070
Магіла паўстанцаў 1863 года знаходзіцца ў лесе, у 0,5 км на поўдзень ад вёскі Уладыкі. Там пахавана больш за 100 паўстанцаў атрада Вінцэнта Козела, якія загінулі ў баі з царскімі войскамі 16(28).05.1863 года.
У атрадзе, які сфарміраваў Вінцэнт Козел (Козел-Паклеўскі) у Вілейскім павеце, было больш за 200 чалавек. У маі 1863 года ён знаходзіўся ў Стайкаабадоўскай пушчы, недалёка ад вёскі Уладыкі. Супраць атрада былі кінуты пяць рот царскіх войск. Паўстанцы ноччу 15(27) мая пераправіліся на левы бераг Іліі і размясціліся ў лесе каля Уладык. Царскія войскі зайшлі ў тыл атрада. Паўстанцы ўпарта супраціўляліся, але былі акружаны і прыціснуты да ракі. Каля трох гадзін працягваўся жорткі бой. Слаба ўзброеныя паўстанцы біліся да апошняга. У баі загінула 120 паўстанцаў, у тым ліку Вінцэнт Козел, 50 чалавек патанулі ў рацэ, 25 трапілі ў палон. У 1933 годзе на магіле паўстанцаў устаноўлена пліта.

Mapa del lugar de interés Уладыкі - 28.05.1863

Panorámica interactiva con Google Street View

fotografía panorámica de Уладыкі - 28.05.1863, con el API de Google Street View

Mapas de contenido relacionado