Мілавіды - 03.06.1863 - Канстанцін Каліноўскі і паўстаньне 1863-1864 га (sitios de interés)

Descripción del sitio

117544.jpg

66A4B04C-74AF-4E13-A133-53FC270CB735_w64

Падчас нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў пад Мілавідамі 22 траўня (3 чэрвеня) 1863 году аб’яднаныя сілы інсургентаў, блізу 800 ваяроў са Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Наваградзкага й Гарадзенскага паветаў, на чале з Францішкам Юндзіным, Ісідарам Лукашэвічам, Аляксандрам Лянкевічам, пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, далі вялікую бітву расейскім карнікам і войскам імпэрыі, якія прыйшлі карнікам на дапамогу. Паводле афіцыйных зьвестак, расейцы згубілі 50 чалавек забітымі і параненымі. У гэтае бітве ў аддзеле А. Лянкевіча (Лягдара) змагаліся рэшткі Лідзкага аддзелу Людвіка Нарбута, і сярод іх — Францішак Багушэвіч і Міхал Андрыёлі.  У 1913 годзе расейскія ўлады ўсталявалі наўзбоч дарогі, што падзяляе поле бітвы, маскоўскі праваслаўны мураваны крыж загінуўшым царскім жаўнерам.  У 1930 годзе польскі ўрад збудаваў насупраць крыжу каталіцкую каплічку.
Сёньня на Мілавідзкім полі ў памяць пра бітву 22 траўня 1863 году паміж расейскімі карнікамі і ваярамі Кастуся Каліноўскага стаяць тры помнікі. Праваслаўны мураваны крыж памяці маскоўскіх жаўнераў да 
50-годзьдзя бітвы паставілі расейцы ў 1913 годзе, калі гэтыя землі належалі Расейскай імпэрыі. Да 70-годзьдзя бітвы ў 1933 годзе, калі заходнія землі Беларусі былі ў складзе Польшчы, польскі ўрад насупраць таго крыжа ўсталяваў каталіцкую капліцу. І нарэшце, у 1993 годзе, да 130-годзьдзя падзеі, ужо ў незалежнай Беларусі сябры баранавіцкага аддзяленьня Таварыства беларускай мовы ўсталявалі камень у гонар беларускіх паўстанцаў-касінераў з шыльдай, напісанай па-беларуску: «За нашу і вашу свабоду».



Mapa del lugar de interés Мілавіды - 03.06.1863

Panorámica interactiva con Google Street View

fotografía panorámica de Мілавіды - 03.06.1863, con el API de Google Street View

Mapas de contenido relacionado