Ласасін - Канстанцін Каліноўскі і паўстаньне 1863-1864 га (sitios de interés)

Descripción del sitio

800px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%
4 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] 1863 адбылася жорсткая сутычка аддзелу пад кіраўніцтвам пружанскага шляхціца Влодка «Шчаснага» з расейскім войскам ля вёскі Ласасін. Паўстанцы пацярпелі цяжкія страты: 40 чалавек забітымі. Валеры Антоні Ўрублеўскі з часткаю аддзелу здолеў вырвацца з акружэньня. Пасьля бою казакі налічылі на адным левым флянгу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.  У гонар паўстанцаў, палеглых у бітве, мясцовыя жыхары паставілі на месцы пахаваньня 40 жаўнераў ва ўрочышчы Гантарыя драўляны крыж. Улады міжваеннай Польшчы ў 1928 року паставілі на гэтым месцы замест сатлелага крыжу гранітны помнік з выбітым надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (бел. Праху 40 паўстанцаў, палеглым у 1863 року ў бітвах з акупантамі. Мяшканцы павету).  З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. За нямецкім часам на магіле быў пастаўлены драўляны крыж, але ў хуткім часе партызаны сьпілавалі й яго.  У 1989 року група энтузіястаў (настаўнік з Клепачоў Мікалай Пянка, вясковец з Ласасіна Якуб Заяц) з дапамогай краязнаўцаў з Ружанаў (Аляксандар Пракапеня і Юры Малышэўскі) і Пружанаў (Генадзь Сарока, Язэп Машкала, Іван Здановіч) знайшлі і аднавілі помнік. Матэрыяламі і транспартам дапамаглі Пружанская ПМК і радыёзавод. Аднак у 1998 року помнік быў расстраляны з шрубалёту (побач знаходзіцца вайсковы палігон). Чарговы раз помнік адноўлены ў 2000, 8 кастрычніка таго ж року адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне з удзелам каталіцкага сьвятара з Ружанаў Януша і праваслаўнага айца Ўладзімера з Варанілавічаў.

Mapa del lugar de interés Ласасін

Panorámica interactiva con Google Street View

fotografía panorámica de Ласасін, con el API de Google Street View

Mapas de contenido relacionado