Кадыш - Канстанцін Каліноўскі і паўстаньне 1863-1864 га (sitios de interés)

Descripción del sitio

p1130535.jpg

 
22 траўня 1863 году ў гэтых мясцінах адбыўся пераможны бой паўстанцкіх атрадаў з расейскім акупацыйным войскам. У дваццатыя гады мінулага стагоддзя на месцы мяркуемай брацкай магілы паўстанцаў быў усталяваны драўляны крыж з мемарыяльным каменем. Гадоў дваццаць таму да яго можна было спакойна прыехаць і ўскласці кветкі. Аднак пазней гэтая тэрыторыя была абвешчана памежнай зонай і трапіць у Кадыш стала вельмі праблематычна, нягледзячы на добрую асфальтоўку. Спарахнеў і стары крыж, месца прыйшло ў запусценне. У апошнія гады аднаўленнем помніка заняліся два гарадзенскія прадпрыемствы – ТДА “Свідравіна” (дырэктар Сяргей Зылькоў) і УПВП “Крыга” (дырэктар Юрась Мацко). Паспрыялі і мясцовыя ўлады. У выніку паўстаў новы густоўны мемарыяльны знак. Кампазіцыя ўлучае ў сябе фрагмэнт ранейшага помніка з напісам па-польску, новую пліту з тэкстам “Паўстанцам Кастуся Каліноўскага 1863-64 гг. “За Нашу і Вашу Волю!” у памяць ад нашчадкаў”, два крыжы – меншы металёвы і большы шасціканцовы драўляны з мастацкай аздобай, а таксама адмысловую агароджу.

Mapa del lugar de interés Кадыш

Panorámica interactiva con Google Street View

fotografía panorámica de Кадыш, con el API de Google Street View

Mapas de contenido relacionado