Боркі - 26.02.1863 - Канстанцін Каліноўскі і паўстаньне 1863-1864 га (sitios de interés)

Descripción del sitio

Аслаблены з-за адыходу аддзелаў Рыльскага і Сангіна, пайшоў Рагінскі да Пінску з 85-цю байцамі. Два дні стаялі непадалёк ад Пінску, але з-за адсутнасці падтрымкі не сталі атакаваць горад. Адыходзячы ад Пінску, паўстанцы спыніліся на хутары Боркі, дзе былі атакаваныя расейцамі. Варожыя сілы перавышалі паўстанцкія ў сем разоў. Першая рота непрыяцеля лучнымі стрэламі паўстанцаў была добра прарэджаная, але гінулі і паўстанцы. Не маючы магчымасці паспяхова абараняцца, Рагінскі, сфармаваўшы аддзел у клін, пачаў адыход. Ім удалося праз балоты дайсці да Турава, дзе ён быў схоплены 3 сакавіка.

Mapa del lugar de interés Боркі - 26.02.1863

Panorámica interactiva con Google Street View

fotografía panorámica de Боркі - 26.02.1863, con el API de Google Street View

Mapas de contenido relacionado