Biełaruski Biełastok - Беларускі Беласток

Leer descripción ↓↓ Ver el mapa


Інтэрактыўная мапа Беластока на якой пазначаны месцы звязаныя з грамадскім жыццём, гісторыяй і культурай беларусаў. Версія мапы не канчатковая, яна ўдакладняецца і дапаўняецца.З заўвагамі і прапановамі лістуйце: zyvebelarus@gmail.com


0: Аб'яднанне "АБ-БА"
Ver detalle
1: Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў у Польшчы
Ver detalle
2: Беларускае Радыё Рацыя
Ver detalle
3: Рэдакцыя газеты "Ніва"
Ver detalle
4: Беларускае гістарычнае таварыства
Ver detalle
5: Беларускае грамадска-культурнае таварыства
Ver detalle
6: Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў
Ver detalle
7: TVP Беласток. "Беларускі тыдзень"
Ver detalle
8: Польскае Радыё Беласток. "Пад знакам Пагоні"
Ver detalle
9: Беларускамоўны малебен у царкве святога Юр'я
Ver detalle
10: Брацтва праваслаўнай моладзі. Часопіс "ФОС"
Ver detalle
11: Беластоцкі універсітэт. Кафедра беларускай культуры
Ver detalle
12: Беластоцкі універсітэт. Кафедра беларускай філалогіі
Ver detalle
13: Прадшколле №14 з польскай і беларускай мовай навучання.
Ver detalle
14: Непублічная праваслаўная пачатковая школа імя Кірылы і Мяфодзія
Ver detalle
15: Публічная гімназія № 7 імя кс. Станіслава Канарскага
Ver detalle
16: ІІІ Агульнаадукацыйны ліцэй імя К.К. Бачынскага
Ver detalle
17: Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь
Ver detalle
18: Былы акруговы суд. Працэс 45-ці
Ver detalle
19: Беларускі тэатральны кааператыў "Полымя"
Ver detalle
20: Беларускі хор у Беластоку
Ver detalle
21: Cядзіба Таварыства Беларускае Школы
Ver detalle
22: Сядзіба Беларускага Нацыянальнага Камітэта
Ver detalle
23: Месца правядзення Народнага сходу
Ver detalle
24: Месца ўтрымання інтэрнаваных слуцкіх паўстанцаў
Ver detalle
25: Першы выступ Міхася Забэйды-Суміцкага ў Беластоку
Ver detalle
26: Месца ўтрымання чальцоў паўстанчай арганізацыі
Ver detalle
27: Месца забойства Макара Краўцова
Ver detalle
28: Месца арышту Усевалада Родзькі
Ver detalle
29: Месца ў якім жыў Сакрат Яновіч
Ver detalle
30: Месца ў якім жыў Мікола Гайдук
Ver detalle
31: Месца ў якім жыў Кастусь Кіслы
Ver detalle
32: Месца пахавання Міколы Чарнецкага
Ver detalle
33: Сімвалічнае пахаванне Вячаслава Багдановіча
Ver detalle
34: Вуліца Кастуся Каліноўскага
Ver detalle
35: Ронда Яна Тарасевіча
Ver detalle
36: вул. Беларуская
Ver detalle
37: вул. Баранавіцкая
Ver detalle
38: вул. Ваўкавыская
Ver detalle
39: вул. Віленская
Ver detalle
40: вул. Віцебская
Ver detalle
41: вул. Гродзенская
Ver detalle
42: вул. Лідская
Ver detalle
43: вул. Магілёўская
Ver detalle
44: вул. Навагрудская
Ver detalle
45: вул. Свіслацкая
Ver detalle
46: вул. Скідзельская
Ver detalle
47: вул. Слонімская
Ver detalle
48: Бар "Гродна"
Ver detalle


Lugares de interés (POIs) del Mapa

0: Аб'яднанне "АБ-БА"

Адрас: Częstochowska 6a.

Пачатковая школа № 4 імя Сібіракаў (Сядзіба аб'яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”).

 
www.ab-ba.com.pl


Más sobre Аб'яднанне "АБ-БА"

1: Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў у Польшчы

Адрас: Lipowa 4 lok. 221.

Асацыяцыя беларускіх журналістаў у Польшчы з'яўляецца выдаўцом "Czasopisa", які выходзіць штомесяц.


Más sobre Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў у Польшчы

2: Беларускае Радыё Рацыя

Адрас: Ciepła 1.

Радыёстанцыя вяшчае на беларускай мове на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Вяшчае цягам сутак. У накірунку Беласток - Гародня на хвалі 98,1 FM, у накірунку Бяла-Падляска - Берасце 99,2 FM. Кругласутачна вяшчае ў інтэрнэце на www.racyja.com


Más sobre Беларускае Радыё Рацыя

3: Рэдакцыя газеты "Ніва"

Адрас: Ludwika Zamenhofa 27.

"Ніва" - штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. 

Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі.

niva.bialystok.pl


Más sobre Рэдакцыя газеты "Ніва"

4: Беларускае гістарычнае таварыства

Адрас: Proletariacka 11.

Беларускае гістарычнае таварыства — камітэт, заснаваны 15 чэрвеня 1993 году ў Беластоку. «Флагманам» Таварыства зьяўляецца паўгадавік «Białoruskie Zeszyty Historyczne» (Беларускі гістарычны зборнік), які выходзіць на польскай і беларускай мовах.


Más sobre Беларускае гістарычнае таварыства

5: Беларускае грамадска-культурнае таварыства

Адрас: Warszawska 11.

Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) - грамадская арганізацыя беларусаў у Польшчы, якая праводзіць культурна-асветную работу сярод беларускага насельніцтва Польшчы.


Más sobre Беларускае грамадска-культурнае таварыства

6: Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў

Адрас: ul. Zamenhofa 27.

БАС з’яўляецца грамадскай арганізацыяй, якая ўжо трыццаць гадоў дзейнічае ў беларускім студэнцкім асяроддзі Польшчы, галоўным чынам на ніве культуры, а таксама ў сферы адукацыі і турызму.

basxatka.wordpress.com


Más sobre Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў

7: TVP Беласток. "Беларускі тыдзень"

Адрас: ul. Włókienniczej 16 A.

На TVP Беласток выходзіць перадача для беларускай меншасці "Беларускі тыдзень".

www.tvp.pl


Más sobre TVP Беласток. "Беларускі тыдзень"

8: Польскае Радыё Беласток. "Пад знакам Пагоні"

Адрас: ul. Świerkowa 1.


На Радыё Беласток у рэдакцыі "Пад знакам Пагоні" выходзяць беларускамоўныя перадачы для меншасці.


radio.bialystok.pl


Más sobre Польскае Радыё Беласток. "Пад знакам Пагоні"

9: Беларускамоўны малебен у царкве святога Юр'я

get_img?ImageId=9226

Адрас: Cerkiew Św. Jerzego, Kazimierza Pułaskiego.

Пачынаючы з 2007 года стала традыцыяй, што да завяршэння навучальнага года адбываецца малебен на беларускай мове за дзяцей, моладзь, бацькоў і настаўнікаў. З 2011 г. такія малебны пачынаюць навучальны год. Ад пачатку малебны служыць бацюшка Місіюк у царкве св. Юр'я ў Беластоку. Удзельнічаюць у іх навучэнцы садка і школаў, дзе вядзецца навучанне беларускай мовы, а таксама бацькі вучняў і настаўнікі.


Más sobre Беларускамоўны малебен у царкве святога Юр'я

10: Брацтва праваслаўнай моладзі. Часопіс "ФОС"

thumb_23630-1.png

Адрас: Świętego Mikołaja 5.


Часопіс "ФОС" на беларускай мове тарашкевіцай выдавала Брацтва праваслаўнай моладзі ў 1997 годзе.


Más sobre Брацтва праваслаўнай моладзі. Часопіс "ФОС"

11: Беластоцкі універсітэт. Кафедра беларускай культуры

Адрас: M. Skłodowskiej-Curie 14.

filologia.uwb.edu.pl


Más sobre Беластоцкі універсітэт. Кафедра беларускай культуры

12: Беластоцкі універсітэт. Кафедра беларускай філалогіі

Адрас: Plac Uniwersytecki 1.

 


Más sobre Беластоцкі універсітэт. Кафедра беларускай філалогіі

13: Прадшколле №14 з польскай і беларускай мовай навучання.

Адрас: Aleja Józefa Piłsudskiego 20/4.

Спасылаючыся на правы нацянальнай меншасці бацькі дабіліся дазволу на стварэнне дзвюх груп у садку № 14. Знайшлі настаўніц, якім спадабалася ідэя беларускай адукацыі дашкольнікаў і галоўнае – іншых бацькоў, якія таксама захацелі аддаць сваіх дзетак у беларускае прадшколле. 1 верасня 1995 года беларускія групы пачалі працу.


Más sobre Прадшколле №14 з польскай і беларускай мовай навучання.

14: Непублічная праваслаўная пачатковая школа імя Кірылы і Мяфодзія

Адрас: L. Waryńskiego 30.

Пачатковая школа імя Кірыла і Мяфодзія ў якой выкладаецца беларуская мова.


Más sobre Непублічная праваслаўная пачатковая школа імя Кірылы і Мяфодзія

15: Публічная гімназія № 7 імя кс. Станіслава Канарскага

Адрас: Stołeczna 6.

У гімназіі з 2003 года выкладецца беларуская мова.


Más sobre Публічная гімназія № 7 імя кс. Станіслава Канарскага

16: ІІІ Агульнаадукацыйны ліцэй імя К.К. Бачынскага

Адрас: ul. Pałacowa 2/1.

У ІІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя К.К. Бачынскага вывучаецца беларуская мова.


Más sobre ІІІ Агульнаадукацыйны ліцэй імя К.К. Бачынскага

17: Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь

Адрас: Elektryczna 9.

poland.mfa.gov.by


Más sobre Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь

18: Былы акруговы суд. Працэс 45-ці

v12.jpg

Адрас: Warszawska 63 (?).

У маі 1923 г. у акруговым судзе Беластока адбыўся працэс 45-ці. Беларусаў абвінавацілі ў змове, якая мела на мэце аддзяленне ад Польшчы часткі яе тэрыторыі шляхам узброенага паўстання і ўтварэнне на ёй Беларускай Незалежнай Рэспублікі. 20-ць падсудных суд палічыў віноўнымі і прыгаварыў іх да турэмных тэрмінаў ад года да пажыццёвага зняволення. 


Más sobre Былы акруговы суд. Працэс 45-ці

19: Беларускі тэатральны кааператыў "Полымя"

Адрас: Nadrzeczna 9 (?).


Меркаванае месца ў якім месцілася сядзіба Беларускага тэатральнага кааператыва "Полымя" (1937-1939 гг.) Сябры тэатра ставілі п'есы, выступалі з канцэртамі, а таксама ладзілі вечарыны, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, артыстамі, спевакамі.  



Más sobre Беларускі тэатральны кааператыў "Полымя"

20: Беларускі хор у Беластоку

201-1.jpg

Адрас: Kijowska 1.

Пры Беларускім камітэце ў Беластоку дзейнічаў беларускі хор, у якім спяваў і М. Чураба. Ён быў адным з лепшых харыстаў-тэнараў. Cпярша хорам кіраваў Канстанцін Кіслы, а з сакавіка 1943 г. - Дзмітры Арлоў. Хор выконваў беларускія народныя песні, ездзіў з канцэртамі па ўсёй Беласточчыне. 
 
Мікола Чураба - стаіць чацвёрты злева ў верхнім шэрагу - у беларускім хоры ў Беластоку ў 1943 г.


Más sobre Беларускі хор у Беластоку

21: Cядзіба Таварыства Беларускае Школы

Адрас: Kupiecka 44 цяпер Icchoka Małmeda.

Таварыства Беларускае Школы (1927-1935 гг). ТБШ ладзіла беларускія прадстаўленні, канцэрты ды іншыя імпрэзы ладзіліся ў горадзе і яго ваколіцах.


Más sobre Cядзіба Таварыства Беларускае Школы

22: Сядзіба Беларускага Нацыянальнага Камітэта

Адрас: Kijowska 1.

Беларускі нацыянальны камітэт (1941-1944 гг.) Першапачаткова на чале камітэта стаяў Чэслаў Ханяўка, пазней Уладыслаў Тамашчык. Праца камітэта была накіравана на тое, каб спыніць антыбеларускую дзейнасьць польскай паліцыі і адміністрацыі, дапамагчы беларускаму насельніцтву і разбудзіць нацыянальную свядомасць шляхам арганізацыі канцэртаў, публічных лекцый. Камітэт выдаваў беларускамоўную газету "Новая дарога", галоўным рэдактарам якой быў паэт Фёдар Ільяшэвіч.


Más sobre Сядзіба Беларускага Нацыянальнага Камітэта

23: Месца правядзення Народнага сходу

Адрас: ul. Elektrycznа 12.

28 кастрычніка 1939 года ў гарадскім тэатры пачаліся пасяджэнні Народнага сходу, які прыняў дэкларацыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, народныя паэты Беларусі Я. Купала, Я. Колас.


Más sobre Месца правядзення Народнага сходу

24: Месца ўтрымання інтэрнаваных слуцкіх паўстанцаў

Афіцэры і жаўнеры 1-й Слуцкай брыгады былі раззброены і часова ізаляваныя спачатку ў лагеры ў мястэчку Сіняўка (цяпер Клецкі раён), а затым - у лагеры у Беластоку, у пачатку сакавіка 1921 года іх перавялі ў лагер у Дарагуску (на рацэ Заходні Буг).


Más sobre Месца ўтрымання інтэрнаваных слуцкіх паўстанцаў

25: Першы выступ Міхася Забэйды-Суміцкага ў Беластоку

brprszej03-01.jpg 
 
Адрас: Тэатр "Palace" знаходзіўся на ul. Kilińskiego Jana.
 
У 1937 годзе канцэрт Міхася Забэйды-Суміцкага адбыўся ў Беластоку, дзякуючы Аб’яднанню працаўнікоў беларускага тэатра "Полымя". Спявак выступаў у тэатры "Palace" бясплатна. Як успамінаў адзін з удзельнікаў канцэрта, улады горада да апошняй хвіліны не давалі згоды на выступленне. Калі ўрэшце быў атрыманы дазвол, на ім віднеў чырвоны грыф: "Spiewac po polsku". Толькі асабісты візіт Забэйды-Суміцкага да беластоцкага старасты спрычыніўся да згоды апошняга на беларускія спевы. "На канцэрце было відаць, як публіка рэагуе на кожны яго рух, на кожны пераход пераліўнага голасу артысты, які пявучымі тонамі захоплівае душы слухачоў і з уласцівай яму лёгкасцю вядзе іх лабірынтам сваіх перажыванняў ("Беларускі летапіс”, 1937).


Más sobre Першы выступ Міхася Забэйды-Суміцкага ў Беластоку

26: Месца ўтрымання чальцоў паўстанчай арганізацыі

У сакавіку 1923 года 43 падпольшчыкі з Верай Маслоўскай на чале апынуліся за кратамі беластоцкай турмы. Ад 14 да 22 мая 1923 года, адбываўся ў Беластоцкім акруговым судзе "Працэс 45-і".


Más sobre Месца ўтрымання чальцоў паўстанчай арганізацыі

27: Месца забойства Макара Краўцова

245px-Макар_Краўцоў.jpg


Адрас: Kopernika 21. 

Макар Краўцоў (сапр. Касцевіч Макар 18 жніўня 1891-1939?) - беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, аўтар словаў гімну БНР.

Быў закатаваны НКВД падчас допытаў у беластоцкай турме.


Más sobre Месца забойства Макара Краўцова

28: Месца арышту Усевалада Родзькі

Rodzka.jpg


Адрас: Mickiewicza 13.
 
Родзька Усевалад (1920-1946?), беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, старшыня ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі. Знаходзіўся на нелегальным становішчы ў Беластоку, арганізоўваў падполле і партызанку БНП. Быў арыштаваны у 1945 г.


Más sobre Месца арышту Усевалада Родзькі

29: Месца ў якім жыў Сакрат Яновіч

21904.jpg
 
Адрас: Marii Skłodowskiej-Curie 3.

Сакрат Яновіч (4 верасня 1936, Крынкі, Падляскае ваяводства, Польшча - 17 лютага 2013, Крынкі) - польскі беларускі пісьменнік, аўтар 30 кніг. Член Саюзу польскіх пісьменнікаў (з 1971), старшыня Клубу Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976-1981).


Más sobre Месца ў якім жыў Сакрат Яновіч

30: Месца ў якім жыў Мікола Гайдук

mikolagajduk333.jpg
 
Адрас: Żelazna 13/1.

Мікола Гайдук (1933-1998) - беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог. Працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, а з 1965 года - дырэктарам ліцэя. У 1959-1964 гадах выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. З 1971 года працаваў у газеце "Ніва". Быў сябрам Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" (з 1958). Пахаваны на праваслаўных могілках у Выгодзе.


Más sobre Месца ў якім жыў Мікола Гайдук

31: Месца ў якім жыў Кастусь Кіслы

KonstantinKislyj.jpg
 
Адрас: Słonimska 28.

Кастусь Кіслы (21 мая 1898, Ленчыца - 8 студзеня 1980, Беласток) - беларускі музыка, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў. У 1932-1944 жыў у Беластоку. Арганізатар і дырыжор школьнага хору пры саборы св. Мікалая. Таксама вёў беларускі хор у Беластоку да 1939. Арыштаваны НКУС у 1939, у 1941 уцёк. Да 1943 кіраваў папулярным Ансамблем песні і танца ў Беластоку. З 1944 у эміграцыі. У 1953-1956 (пасля смерці Міколы Равенскага) кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Лёвене (Бельгія). З 1956 кіраўнік беларускіх свецкіх і царкоўных хораў у Кліўлендзе (ЗША). Пахаваны на праваслаўных могілках у Выгодзе.


Más sobre Месца ў якім жыў Кастусь Кіслы

32: Месца пахавання Міколы Чарнецкага

czarnetsky.jpeg


Адрас: Cmentarz Wszystkich Świętych.


Мікола Чарнецкі (1899-1944) беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч. Забіты акаўцамі ў 1944 годзе.


Más sobre Месца пахавання Міколы Чарнецкага

33: Сімвалічнае пахаванне Вячаслава Багдановіча

bahdanovicz.jpeg


Адрас: Cmentarz Wszystkich Świętych. 

Вячаслаў Багдановіч (1878-1940?). Праваслаўны рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, багаслоў, удзельнік беларускага хрысціянскага руху міжваеннага дваццацігоддзя ў Заходняй Беларусі, педагог, сенатар Польскай Рэспублiкi. 

З прыходам у Вільню савецкіх войскаў арыштаваны 30.9.1939 органамі бяспекі. Далейшы лёс невядомы.


Más sobre Сімвалічнае пахаванне Вячаслава Багдановіча

34: Вуліца Кастуся Каліноўскага

Адрас: ul. Konstantego Kalinowskiego.

У 1958 годзе па ініцыятыве мясцовых беларускіх дзеячаў частка былой вуліцы Сасновай была пераназвана ў гонар Кастуся Каліноўскага.


Más sobre Вуліца Кастуся Каліноўскага

35: Ронда Яна Тарасевіча

tarasievicz_j_1.jpg

Адрас: Rondo Jana Tarasiewicza.

Ян (Іван Аляксеевіч) Тарасевіч нарадзіўся 23.09.1889 года.

Кампазітар, піяніст, педагог, удзельнічаў у стварэнні БНР. Пакінуў пасля сябе больш за сто песень і інструментальных фартэпіянна-вакальных твораў. Ян Тарасевіч дажыў да сталага ўзросту за мяжой і да самай смерці называў сябе беларускім кампазітарам.
Ян Тарасевіч быў першым, хто напісаў музыку да вершаў Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. Памёр кампазітар 18.06.1961 годзе ў Польшчы. Яго магіла знаходзіцца ў горадзе Саколцы.


Más sobre Ронда Яна Тарасевіча

36: вул. Беларуская

Адрас: ul. Białoruska


Más sobre вул. Беларуская

37: вул. Баранавіцкая

Адрас: ul. Baranowicka


Más sobre вул. Баранавіцкая

38: вул. Ваўкавыская

Адрас: ul. Wołkowyska


Más sobre вул. Ваўкавыская

39: вул. Віленская

Адрас: ul. Wileńska


Más sobre вул. Віленская

40: вул. Віцебская

Адрас: ul. Witebska


Más sobre вул. Віцебская

41: вул. Гродзенская

Адрас: ul. Grodzieńska


Más sobre вул. Гродзенская

42: вул. Лідская

Адрас: ul. Lidzka


Más sobre вул. Лідская

43: вул. Магілёўская

Адрас: ul. Mohylowska


Más sobre вул. Магілёўская

44: вул. Навагрудская

Адрас: ul. Nowogródzka


Más sobre вул. Навагрудская

45: вул. Свіслацкая

Адрас: ul. Swisłocka


Más sobre вул. Свіслацкая

46: вул. Скідзельская

Адрас: ul. Skidelska


Más sobre вул. Скідзельская

47: вул. Слонімская

Адрас: ul. Słonimska


Más sobre вул. Слонімская

48: Бар "Гродна"

Адрас: ul. Sienkiewicza 28.

Bar Grodno


Más sobre Бар "Гродна"

Comentarios

comments powered by Disqus